Лунны Конь

Сергей Брандт
    
ЯК ДЗЕЦІ ШУКАЛІ ЛУННАГА КАНЯ               
 Гісторыя малой Альжбеткі
     Што робіцца за акном?  Мяце  і трасе сваім дзіравым мехам злая да цяпла Завіруха,  шпурляе ў вокны  цэлыя прыгаршні халоднага снегу,  просіцца малым кацянём у хату, завывае галодным ваўком у коміне і не бачна свету божага і суседскага плоту. Бяда… Куды не кінь вокам, толькі гурбы снегу стаяць сцяною, як у страшнай ледзяной  казцы. Такой зімы не бачылі  і  вашы дзядуля з бабкай.  Напэўна і іх бацькі таксама не бачылі. Хаты замяло па самыя вокны. Што тут пра сцежкі-шляхі,  якія зніклі пад ледзяной коўдрай зімовай,  казаць. Студзень … ён так у народзе із-за завірухі сваёй завецца.
     Малым дзецям было забаронена выходзіць з хаты.  А што там рабіць на двары, калі так мяце і сыпле.  Выйшаў чалавек і знік бясследна, як і не было яго зусім.  Старыя кажуць, што інакш "забярэ цябе ў торбу Нявестка Завіруха і Лунны Конь не дапаможа". Вось дык жах! Сядзяць па хатах на печы дзеткі, байкі слухаюць, ціхенька паміж сабой размаўляюць:
 -  А што гэта за дзіва такое Лунны Конь і чаму ён Лунным завецца?
 -  З Луны ён ці з Марса?
А  мала, суседская памаўза Альжбетка, тут як тут.  Як жа ў гэтай справе без яе абыйсціся.
 - Слухайце мяне, я усё ведаю.  Вось вам крыж!  Брахаць не буду, усю праўду раскажу. 
Неяк тыдзень назад мая бабка прасіла яго прыглядзець за бульбачкай у яме каля лесу... Маленьки Андрэйка высунуў свой кірпаты нос з-пад кажушка і запытаў хрыплым галаском:
 - Бабка казала,  што ён раней заўсёды зімой у вёску прыходзіў, двары абыходзіў,  ад ваўкоў бараніў. Да хат праводзіў тых, хто ў завірусе шлях дадому свой губляў.
 - А ён што,  вартаўнік такі ўсім дапамагаць? Там прыглядзі,  там абарані,  ён жа Лунны Конь.
 - А можа гэта і не Конь быў, а анёл добрую сваю справу людзям рабіў? Як жа без анёла шлях свой дахаты ў такую завіруху знайсці? Толькі яму пад сілу аднаму і дапамагчы.
 - Раней казалі, прыйдзе Конь у вёску, абыйдзе ўсе двары, вады с калодзежа чыстай нап'ецца, падымецца на дыбкі і пагоніць завіруху  ў чыстае поле далей ад хат, і цішэй адразу пачне мясці снегам, і мароз слабейшым становіцца, і зорачкі з месячыкам на небе з'яуляюцца. А там ужо і вясна сваімі раўчукамі песенкі пяе, з дахаў вадзіцай льецца.
 - Вясной добра.  Можна і ў хаце не сядзець.  Спраў на двары вельмі многа. Конь жа гэты можа і раней вясну ў вёску на сваёй спіне прывезці.  І запрасіць бы яго да нас трохі раней ....
 - А дапамагчы, калі чалавек вельмі хворы, а дактары не могуць ніякай рады даць і лекі не
дапамагаюць, Конь Лунны напэўна зможа?
 - Ён усё можа! -  сказала, як адрэзала кавалачак хлеба Альжбетка.
    На тым малыя і парашылі. Як толькі прыснуць трохі  дзед з бабкай, пойдуць адразу Луннага Каня за вёску шукаць ды і прасіць у яго тое,  што кожны сам сабе выбраў:  хто за хворага чалавека, а хто, каб вясна раней у вёску прыйшла.
    Дзверы малыя адчынілі праз сілу. Снегу намяло амаль пад клямку. Выпаўзлі як мурашы на цвёрды наст. Не бачна нічога. Шпурляе і мяце,  мяце і шпурляе снег Завіруха. Амаль чутно  галасы дзіцячыя:
 - Трымайся за мяне, Андрэйка, я ведаю ў які бок нам ісці патрэбна.
Пасунуліся дзеці ўздоўж плоту. Альжбетка першая, за ёй, учапіўшыся за кажушок, малы
Андрэйка. Толькі слядкі маленькім ланцужком пасля іх засталіся, ды і тыя замёў халодны снег. Раве і стогне ноч, круціць свой млын завіруха і сыпле быццам мукой на ўсё.  Чуецца дзецям, як шэпча яна страшна:
-  Куды вам ісці у такі час, прыпыніцеся на хвілінку, прысядзьце, адпачніце  на такім лагодным і пяшчотным снезе.
 - Альжбетка, я валёнак згубіў! - заплакаў малы Андрэйка -  Не пайду далей, мне жудасна і вельмі холадна.
Спыніліся дзеткі, абняліся.  Альжбетка ножку малога крысой кажушка абгарнае.
 - Добра ўсё будзе, не плач. Лунны Конь нас у бядзе не пакіне.
 А ў  самой вочкі самі па сабе заплюшчваюцца. Побач прыціх і хлопчык. Засыпаюць на снезе дзеці і здаецца ім, што і не холадна  ў полі,  што Вясна ўвесь снег на раўчукі  пераплавіла. І вось дзіва:  каля іх стаіць высокі да нябёс, але такі ласкавы Лунны Конь.  А за спіной Каня злуецца і вые Завіруха, ды не мае моцы падыйсці бліжэй. Вельмі ж яна Каня Луннага баіцца.
     Падняўся Конь на дыбкі, ды пярэднімі капытамі аб зямлю моцна стукнуў і разышоўся снег, і паляцелі малыя ў цёплую, трохі вільготную цемру.  Апошняе, што запомніла
 Альжбетка  -  гэта, як Лунны Конь дыхаў на яе зверху і было так цёпленька ёй.
     Малых знайшлі сонечнай раніцай, калі Завіруха выбіўшыся з апошніх сіл, схавалася
ў лясным гушчары.  Хтосці сказаў:
 -  Глядзіце, Конь стаіць каля бульбяных ямаў.
Падыйшлі бліжэй.  Каля чорнай плямы адкрытай бульбяной ямы мноства слядоў ад капытоў конскіх,  а самога Каня і не бачна.  Заглянулі ўніз і ўбачылі, што на бульбе спяць у абдымку прапаўшыя дзеткі.  Спяць і ў  сне пяшчотна смяюцца. Ну, як тут на малых злавацца. Галоўнае, што жывенькія і здаровенькія.  Альжбетка сонная  нешта смешнае рассказвае пра Луннага Каня, які іх усю ноч  ад Завірухі і ваўкоў бараніў.
     Што са страху не пабачыш!  А Андрэйку доўга на вёсцы Запрашальнікам Вясновым называлі.  Ён і не спрачаўся. Добрая гэта справа - вясну ў вёску запрашаць. А пра Луннага Каня болей ніхто і не гаварыў.
     Яшчэ адна казка з вясковай старонкі.  І чаго толькі не гавораць у нашым лясным краі.
Але гэта ўжо зусім другая гісторыя.  Да наступнях сустрэч!

Сяргей Брандт, 21.06.2013