I крочыць год далей

Наташа Ружицкая
   Адцвiў    язьмiн,   i  крочыць  год  далей, 
   У блакiт   самотнай безданi  аблокаў.
   …Ты, насамрэч, i блiзка, i далёка…
   У кожнай у постацi,  у кожным новым днi
   Цябе я бачу тым, мicтычным,  «зрокам»,
   I хай сабе хоць сто гадоў мiне,
   Твой  голас,  словы, i   лicты  твае,
   Яны са мною  побач паплывуць,
   У той  блакiт   шчаслiвай  безданi  аблокаў...