11. Суцеш i мяне, Боже

Братислав Либертус На Белорусско
11. СУЦЕШ І МЯНЕ, БОЖЕ
(да цыклу "Дай мне піць")


Жадаю ўсім вакол дабраславеньняў:
Нябесных цудаў ў жыцці ўсім вакол!
Цяпер бы, Бацька, Ты б мяне суцешыў,
І тое даў, што будзе сэрцу мёд.

Хай раніца мяне абудзіць ласкай
Каханых рук, ды губ яе цяплом.
Я так хачу забыць пра ўсё, што стала
Неразуменням, - і глухой сцяной.

Бы лепш яе тады зусім не ведаў,
Што ёсць яна на свеце! А цяпер
Выходзіць, што я ёй дарэмна верыў,
Ўпусціў яе ўнутр сэрца быццам вецер.

Ў яго усярэдзіне свішча прага,
Цяпла жаданне завірухай кружыць.
Я б птушкай паляцеў, Бог сэрца бачыць,
Та толькі крыўда крылы веры рубіць.

25.06.2013
Браціслаў Лібэртус


Падрадковы пераклад на рускую мову: http://www.proza.ru/2013/06/27/118
Лента рецензий: http://www.proza.ru/2013/06/25/1030