С юб леем дорогая однокласн ца на белорусском язык
З далёкай Сібіры і з самага рання,
Я шлю табе ,мілка, сваё прывітанне!
Віншую цябе з Юбілеем, са Святам!
Віншаванняў у цябе сення было каб багата.
Каб ніхто не забыў, што жывеш ты на свеце,
Ні сябры, ні суседзі, а ні родныя дзеці.
Няхай табе дзеткі звоняць з па-за ранку,
Хай помняць,як пела ты ім калыханку.
Хай помняць ,як ты іх на шлях настаўляла,
Каб ні водна слязінка з тваіх воч не упала.
Хай шануюць цябе з сваімі сем'ямі дзеці.
Каб была шчаслівей ўсіх ты маці на свеце.
Каб было з кім за чаям табе пасядзець,
І якуюсь шараду ізноў разглядзець.
І каб ведала што,яшчэ патрэбная ты,
Каб не сцерлісь слядочкі былой красаты.
Каб была ты на помач заўседы гатова,
Каб было табе з кім перакінуцца словам.
Не бядуй ,мая мілка, што сыночка згубіла,
Зато яшчэ дачушку сабе ты набыла.
Прымі ты дзяўчынку як родную дочку,
І плакаць не будуць тады твае вочкі!
Калісці ў свякровак мы сыночкаў забралі,
І іхнія хлопцы мужамі нам сталі.
Закон тут прыроды,дык не перапішаш,
Жывуць хай ў шчасці ды гадуюць дзяцішак.
Маліць будзем Бога,каб жылі " як у маліне",
Няўзгоды ды гора няхай іх абміне.
Каб цудоўных ўнучатак табе наражалі ,
Жылі каб ў згодзе ды нас паважалі.
Табе я жадаю здароў'я і міра.
Запршаю ў госці. Твая цёзка Людміла.
Падарункі і кветкі - яны з часам знікаюць,
А мае вершы хай цябе саграваюць.
У сенняшні дзень Свята " Сорака мучанікаў"
Пасылаю табе сорак пацалункаў.
22 марта 2014 года
© Copyright:
Людмила Позняк, 2014
Свидетельство о публикации №214032302385