Рака дзяцинства

Вацлав Хадосевич
Рака дзяцінства

 Дзе будзе пеўня салавейка,
 Крынічка мые золата-пясок, -
 З узгорка, вёсачка “Нарэйкі”, –
 Пачула яе першы
 галасок.
 Не развітаўшыся з крыніцай,
 Нанізваючы пацеркамі хмыз,
 Пад шчодрым сонцам, -
 бліскавіцай,
 Пабегла па каменьчыках у ніз.
 Рукою клапатлівай маці, -
 Каб бег дужэў, а не слабеў –
 І для Даколькі* і для Шаці*
 Знайшла прытокі да сабе.
 А як сустрэлася з Арэсай*, -
 Рукой да Прыпяці падаць...
 І загучыць у хвалях песня,
 Якой Дняпру не паспяваць.

 2001 г


 * - Прытокі Пцічы