На могилках крыжы я не личыу

Вацлав Хадосевич
На могілках крыжы я не лічыў –
 Маўляў, яшчэ і тут зямлі хапае.
 І хочацца ад “цёткі” уцячы
 Што па зямлі зямлян з касой блукае.

 Калі яна у дом мой зазірне,
 Над немаччу маёй знайсці пацеху,
 Скажыце ёй, што тут няма мяне –
 У лес ці на рыбалку я паехаў.

 2008 г. 01.05 9 (пасля аперацыі)