Рай и пекла

Дарота Баркоуская
Рай і пекла

Рай і Пекла створаны адмыслова для хрысціян. Кожнаму - па іх веры. Астатнія трапляюць у іншыя месцы - у якія вераць.

Кожны праўдзівы хрысціянін на парозе смерці раптам выяўляе, што ён, які лічыў сябе апошнія гады святым праведнікам, насамрэч страшны грэшнік. Колькі разнастайных грахоў, грашкоў і грашочкаў дробных спрабаваў ён замяць перад Богам і сваім сумленнем і сцерці са сваёй памяці. Забыцца, як быццам гэтага непаразумення і не было.
А перад смерцю ўсё гэта ўсплыло, навалілася, выскаліла зубы ў злараднай усмешцы. І няма ўжо ні сіл ні часу павініцца і раскаяцца. І такім чынам трапляе наш праўдзівы хрысціянін наўпрост у Пекла. І дзівуюцца на яго ў Аду тыя грэшнікі, якія лічылі яго праведнікам. І дзівяцца гэтыя грэшныя грэшнікі, чаму гэты праведны праведнік знаходзіцца ў больш горшых умовах, чым яны грэшныя грэшнікі?

І ўздыхаюць грэшныя грэшнікі:

- Няма справядлівасці ні на тым свеце ні на гэтым…

І так атрымалася, што Рай апынуўся пустым.
І пуставаць бы яму па век вякоў, але выпадкова зайшлі ў яго са сваімі статкамі пастухі язычнікі. Яны і не падазравалі, што гэта Рай.

- Якая добрая паша! - выклікнуў адзін і пастухоў, - тут мы і спынімся са сваімі авечкамі…

…І сталі пастухі-язычнікі пасвіць у раі сваіх авечак, а Бог глядзеў на іх зверху і цешыўся…