Гэй ты, iдзi сюды

Ляксандра Зпад Барысава
Гэй ты, ідзі сюды!!!!

Заскокваю ў аўтобус у заднія дзверы. Потым прайшла ў сярэдзіну салона і села на вольнае месца. Перада мной сядзіць вельмі тоўстая жанчына, і мы з ёй разгаварыліся па шчырасці.

- Гэй, ты! - раптам раздражнёна сказаў кіроўца, - ідзі сюды! Табе кажу!

Потым ён выскачыў неяк з кабіны - адразу ў салон, і, падбегшы да мяне, схапіў мяне за руку і пацягнуў да кабіны кіроўцы. Пасля гэтага ён ізноў апынуўся там, усярэдзіне.

А ў шкле кабіны апынулася скрыначка як у касах, якія прадаюць квіткі. Скрыначка высунулася ў мой бок, і ў ім з’явілася рука кіроўцы, якая трымала 10 капейкавую манету.

- Гэта табе ні пра што не нагадвае? - усё таксама з раздражненнем у голасе пытаецца кіроўца.

Ах, так, аплаціць праезд… Значыць, як толькі я з'явілася ў поле зроку кіроўцы, ён паглядзеў на мяне і ўспомніў, што не бачыў у сябе на маніторы, каб я праезд аплочвала. Ну, і памяць…

Я паклала ў скрыначку дваццацікапейкавую манету. А кіроўца радасна ўсміхнуўся, яго раздражненне знікла.
А я пайшла на сваё месца.

…Пакуль мы ехалі, кіроўца ўвесь час выглядаў у задняе шкло сваёй кабінкі, смяяўся і ўвесь час штосьці казаў без перапынку. Я спачатку думала, што гэта ён мне кажа, а потым прыгледзеўшыся, зразумела, не, за мной камусьці…


…Потым я ўспомніла, што кошт праезду ў нас тры семсот, а калі купляць у кіроўцы, тое і ўсе пяць тысяч рублёў будзе. Якія там яшчэ капейкі...