Белы конь

Ляксандра Зпад Барысава
Белы конь

…Вада прасочвалася скрозь шчыліну ў столі над дзвярыма.
Ізноў гэты сусед зверху залівае.
А вада цякла на падлогу мноствам раўчукоў, як з крана, як са мноства кранаў.
А раптам гэта не сусед?

Я расчыніла дзверы, і вада, якая паднялася ў пярэднім пакоі амаль да столі, лінула на кухню. І я паплыла ў пакой амаль пад столлю. А там, у пакоі, на падлозе, глыбока пад вадой, Сашулька як ні ў чым ні бывала, гуляў з кубікамі.

І тады я, нырнуўшы да падлогі, схапіла яго пад пахі хутка выплыла на паверхню. І толькі галава Сашулькі апынулася над паверхняй вады, як ён тут жа закашляўся, і з рота яго лінула вада. А потым ён адкрыў вочы і стаў са здзіўленнем аглядацца.

І мы паплылі да выходных дзвярэй, праз калідор у пад'езд. І ўсюды было шмат вады, і хваля панесла нас усё вышэй і вышэй. У вокны я бачыла, што затоплены ўвесь горад, і толькі верхнія паверхі дамоў можна было бачыць над паверхняй вады.

…Не памятаю, як мы апынуліся на даху суседняга дома. Там было мноства труб, падстрэшкаў, незразумелых збудаванняў.
І тут з неба сталі спускацца на дахі дамоў шматпавярховыя касмічныя караблі. Мы хуценька схаваліся за нейкую сцяну пад падстрэшак.

…Ненадзейнае сховішча. Трэба штосьці рабіць…

…Белы конь з хлопчыкам, які сядзеў на ім, падышоў да берага ракі і паспрабаваў пярэднім правым капытом ваду, збіраючыся пусціцца ўплаў на той бераг. І ў гэта імгненне гаспадар каня, які сядзеў задуменна ля вогнішча ў кампаніі двух сяброў, выпадкова паглядзеў у бок ракі, убачыў там свайго каня, якога ў яго зганяюць проста на вачах. І ён ускочыў на ногі, і вочы яго вытарашчыліся ад здзіўлення. І пакуль ён глядзеў так здзіўлена і разгублена, конь ступіў у ваду і паплыў.

А гаспадар яго кінуўся сядлаць мышастую кабылу, каб кінуцца ў пагоню. Але пакуль ён яе сядлаў, белы конь пераплыў раку і схаваўся ў лесе на тым беразе…

…Так, гэта мы сагналі ў яго белага каня. Але не назаўжды, а толькі на час. Вернем потым…