З ружовым смакам

Ляксандра Зпад Барысава
З ружовым смакам

- Ты ружу каштавала? На, з'еш, - і не паспела я апамятацца, як Тамара сунула мне ў рот бутон ружы.

Мы стаялі паміж двума шэрагамі сценак з паліцамі ў гіпермаркеце.

Ружа была вельмі смачнай, смачней любых цукерак і пірожных.

Я кінула сцяблінку на падлогу. Яна была не апетытная з выгляду, цвёрдая, цёмна-зялёная, з размачаленымі ў тонкія дубчыкі канцамі.

- Што ты робіш? Знойдуць! Яе трэба было з'есці! - спалохалася Тамара.

- Не звернуць увагі, - сказала я, але ўсё ж нагой запхнула сцяблінку пад найблізкую стойку.