Як уключаць святло?

Дарота Баркоуская
Як уключаць святло?

…Выходжу з кватэры, у адной руцэ торба, у другой - пакет са смеццем і пустая пластыкавая бутэлька. У пад'ездзе - апраметная цемра.

Тады я, у лютасці, б'ю бутэлькай па дубцах парэнчаў. Дзесьці ўнізе загараецца святло. Пасля чаго я яшчэ з большай лютасцю луплю бутэлькай па саміх парэнчах. Пасля чаго загараецца святло і нада мной.

Можна, вядома, гучна апладыраваць, пераходзячы ў бурныя працяглыя апладысменты.
Тады святло таксама загарыцца.
Але рукі заняты….