Ноч малюе на беларускай мове

Савицкая Пищурина Татьяна
Ці бачыш ты, як ноч малюе?
Малюе цемрай зімні парк,
Штрыхуе, кожны гук  пільнуе,
Здымае з думак цесны фрак.

Адчуй жа зараз,як малюе...
Малюе ноч, кульнуўшы чан,
З нябесаў фарба ўніз сцякае,
Прапітвае гаворку, стан.

Калі ты ведаеш, аб чым я,
 Далей блукая, памаўчым.
А ноч бялізну хай кранае
Пад хрусткі крок пяром сівым……10-12-2014 фото автора.