Кашуля. на беларускай мове

Савицкая Пищурина Татьяна
Кашуля з лену, сумка за спіной
І сонны позірк, хутка ўзыйдзе сонца.
Бывае гэтак. Мілы мой герой,
За ім я назіраю праз аконца.

Ен зноўку паглядае ў гэты бок,
Хвалюючыся- толькі б не прачнулась!
Схаваюся адразу за куток,
Заўважыў ці- фіранка пахіснулась?!

З сабой збанок ен возьме, хоць які,
Адвяжа задаволенага Прынца,
І сціхнуць крокі ў свежасці расы,
Кашуля на ўзлессі растварыцца.

Ен вернецца з сунічным водарам,
Нарве букет рамонак, мацярдушцы,
Чакаць я буду непрабудным сном,
Прыгожа косы раскідаўшы па падушцы.

Зляціць з кашулі ігліца сасны,
Ен нахіліцца да маіх сур’езных вуснаў,
Адчую пацалунак- цуд хмяльны,
Так дзень пачнецца ў даліне буслаў.

Вам невядомы гэты дзіўны смак?
Няма тут розніцы: суніца ці чарніца,
Калі кахання ў збане бачыш знак,
І да кашулі мкнешся прытуліцца……………………..26-06-2015