Узлятаюць буслы

Анастасия Новичук
Узлятаюць буслы ў блакітнае неба,
Дзе ласкавага сонца пачаўся ўзыход,
Водар зноў адчуваю я жытняга хлеба,
І вяртаюся ў час самых лепшых прыгод.

Калі пеўнікі ўранку спявалі натхненна,
Бабуля з дзядулей будзілі мяне,
Той застаўся ўспамін дарагім і нятленным, -
Як Радзіма на досветку рана ўстае.

У вышыні зіхацелі апошнія зоркі,
А каровы павольна на пашу ішлі,
Сустракаў іх пастух на высокім узгорку,
І збіраліся ў статак вялікі яны.

Парсючкоў мы кармілі бульбай з мукою,
Курам зерне давалі, каб яйкі неслі,
Не было нам ляноты, чакання спакою,
Таму дзеці ў весцы шчасліва раслі.

А пасля навальніц па лужынах скакалі,
І босыя ножкі мылі ў вадзе,
"А ці быў дамавік?" - мы за печкай шукалі,
Потым казкі складалі аб ім па чарзе.

Колькі дзен бесклапотных у малога дзіцяці,
Як маланка гады да ўзросту нясуць,
На хвілінку бы мне пабываць у старой хаце,
І на жаль - толькі мары ў дзяцінства вядуць.

Я ўдзячная продкам за іх выхаванне,
Бо вучылі сумленна мяне працаваць,
І праудзіва адказ магу даць на пытанне:
"Навошта павінны свой край шанаваць?"

Хай нашчадкам Радзімы краса застанецца:
І асілкі - дубы, и пяшчота бяроз,
Ручая асалода патрапіць у сэрца
І пральецца дарожкамі радасных слез.


Стихотворение на белорусском языке для фестиваля народного творчества, 2016

(фото из интернета)