Палюбi сябе

Янина Пинчук
Стаю ў разгубленасці поўнай,
Неразуменні ды журбе:
Мне зноўку цьмяна загадалі,
Сказалі: “Палюбі сябе!”

Ці ў люстры цалаваць адбітак
Юрлівай коткай па вясне?
Старанна, мо, начытваць мантры?
Здаецца, штось не тое. Не.

Ці дараваць сабе заганы –
Пасіўнасць, лішнюю вагу,
Віном злоўжываць, як раней?
Даруйце, людцы, не магу.

Дык дзе ж сакрэт інструкцый гэтых?
Я ўшчэнт зламала галаву.
Адно ўцяміла й злуюся:
Што я няправільна жыву!

Я тужылася проста марна,
Дыміцца бедны мой працэсар...
А ўсім дарадчыкам параю:
Сябры мае, ідзіце лесам!