Што казала старая з палачкай, с дзячы каля плота,

Елена Волосенкова
Дамавы у гетакіх хатах жыць не хочуць, таму і ладу няма.
Раней, калі кожная хазяйка прывітала, калі ніхто ня бачыў, ежу, ды прысмакі на гарышчы ставіла, рэчы для патрэбы, грабенчык, ці крсліца, дзеля патрэбы аставляла, добра жылі.
А нончы? Што?
Які недзе і есць дамавы, так засмучаны, загнаны, валасы абпалены.
Калі пабачыць хто небараку, то чаго толькі не напляце. І чорт гета, і інапланяцянін некі, а ен бедны, і не мушае, дзе хавацца.
А кватэры?! Вось выдумалі...
Дамы з кватэрамі. Страшэнныя пячоры з бятону. Грошы за іх яшчэ плоцюць! Там дамавому зоўсім няма дзе падзецца.
Вось і выраджаюцца хаты. У заняпад ідуць. Не любяць тых, хто у іх жыве, ня греюць. Пацукі верх бяруць, а гэта страшэнна.
А наш дамавы, ты ж ведаешь, яшчэ нічога. Я бачыла, як ен цябе запрагаў. Ты ж малодзенькі, цябе ня цяжка.
А хата добрая, яшчэ свекар ставіў, дзве вайны прастаяла. Колькі тут немаулят пішшала...эх...
Вось і у дачкі, у горадзе, няма дамавога. Я і шукала, і ката іхняга паспытала, у цельнам даму, не у каго няма.
Сіроты.