***

Янина Пинчук
душа як лужыны красавіцкія
абсідыянам узіраюцца ва ўзлесак
і ўслухваюцца ў чыгунку
думкі мроі ды спадзяванні
з донца іхняга трава ўзрастае
так зялёна і засяроджана
а у паверхні адбіваецца неба
і аблокі плывуць і кранаюць
ёсць і пэўны глыбокі ў тым сэнс
што глыбей за донца ўтравелае
але я ўсяго толькі я
і сяджу ў цягніку задуменна
і любуюся простаю лужынай