Малая кропля. на беларускай мове

Савицкая Пищурина Татьяна
Малая кропля на Зямлі,
Блакіта колер,
Ня быў ніколі, паглядзі
У мае далоні.
Туліцца мякка да мяне
Рамонак поле,
Дзе з кімсьці родным па расе
Ідзеш паволе.
Туліцца дзіўна, бо пяе
Гаворка родна,
І хтось звяртае да цябе-
Усе будзе згодна.
З буслоў крылатые сям’і
Погляд туліцца,
І новы час ідзе сюды,
І боль гоіцца.
Сапраўдны кажа хірамант-
Твой лес магчыма,
Я- самавук, мой варыянт:
Твой факт- Радзіма.
Маленькай кроплей есць Зямля,
Усе кепска змыю,
Між ліній сэрца і жыцця
Далонь адкрыю.…………………………………….26-08-2017.