Ты карцом у душу залазiш...

Янина Пинчук
Ты карцом у душу залазіш
І шкрабеш па сухім яе дне:
Прагнеш слодычы і пяшчоты –
У шаленства прыводзіш мяне;
Так, даможашся ты свайго,
І заб’е ў адказ крыніца –
І плясне табе ў твар кіслатою:
Калі ласка! Прыемна напіцца!