Застанемся анёламi

Янина Пинчук
Не веру, што гады – перашкода.
Ты сарамліва і горка ўздыхаеш
Над крэсівам паламаным;
Але я ж баюся агню – баюся!..
Не трэба псаваць графы чысціню –
Закінь той журнал на паліцу.
Чалавечых вільготных пажараў –
Не трэба. Давай застанемся анёламі.