ад пачатку

Янина Пинчук
кажуць: ідзі да канца!
яго ўсё баяцца, канца:
можа, постаць твая
агідна так скурчыцца,
і крывёй ты запляміш
сукеначку нечыю.
ды ў пачатку не меншыя жахі.
хопіць мужнасці на такое?
паказаць і крывыя раслінкі,
няхай кволыя, несіметрычныя,
ды затое малітвай спавітыя,
і слязьмі ды шэптам палітыя,
і пад – серную кіслату...
а пасля выгадоўваць новыя.
і таксама –
людзям працягваць.