мiнус сем

Янина Пинчук
мінус сем...
вакол Рэнуар і Манэ;
захлынаецца сэрца,
сплывае лірычнасцю..
але кожны падыдзе -
ударыць:
б'юць, канечне, пад дых –
гэта звыкла ўсё...
а ёсць тыя,
што б’юць проста ў вочы;
і ад іх галашу
жывёльным
нястрыманым болем -
кожны раз
я са светам
развітваюся...