над Каменнай Горкай

Янина Пинчук
неба Аўстэрліца над Каменнай Горкай;
выцякае яешня часу з маёй галавы;
не растае на носе сняжынка эмоцый –
бо яна папяровая, як шматпавярхоўкі;
светлафораў горыч палае дурнотай;
непаміранне і нежыццё;
узнімуся, пайду зноў па коле.