з аглядкай на люстра

Янина Пинчук
так прыемна рабіць сваю справу
з аглядкай на люстра заўсёды
і кахацца развагай пластмасавай
толькі цела хрусне ў ляманце
нібы цацка шкляная
на нечых зубах