нiна

Янина Пинчук
сваёю незадаволенасцю,
злосцю, адчаем і кпінамі
сама цябе адганяю;
я ўся ў разорах, варонках,
табе не вядомых ніколькі...
рэвальвер пад падушкай трымаю;

ты няспраўджаны лёс,
і бадзянне паміж супрацьлеглым,
ты жаданы, чужы і спакусны,
я ніколі не буду ў Маскве,
не патрымаю руку тваю,
не пацалую ў звялыя вусны.