Яблыкi

Янина Пинчук
Запускаю яблыкі ў свет
З кожнаю кнігай, карцінай;
Вы можаце іх і не есці –
Ніхто мне гэта не вінны;
Ды ўсё ж не баюся ані
За яблыкі тыя святыя:
Яны не згніюць і не згінуць.
Не згінуць: яны залатыя.