Вулкан

Янина Пинчук
“Вар’ят не заўжды паэт,
Ды кожны паэт – вар’ят” -
Гэтак ж зараз вядома,
Як тысячу год назад;
Гэта цалкам нармальна:
Цемра і попел хмар,
Маланкі і плыні лавы,
Выбух, нясцерпны жар:
Хтось як Эльбрус халодны,
Хтось – маўклівы курган,
Хтось – невялічкі пагорак,
А я – чылійскі вулкан.