***

Янина Пинчук
Яна выкладала ў сеціва
Пачуцці непрыхавана:
Канвульсіі голых нерваў,
Чырвань душэўных ранаў;
Люта забіта жыццём –
Сказалі ўсе: справдяліва!
То ж была сучка-пакутніца -
Не, каб мець выгляд шчаслівы!..
Такіх трэба нішчыць заўжды,
Збіваць іх да хрыпу, да хрусту,
Таму што быць nice – гэта добра,
А шчырасць – гэта распуста.