Да Волгi

Янина Пинчук
Кожны дзень iду да Волгi на свiтаннi,
Замiраю на туманным сонным беразе
У надзеi, светлым прадчуваннi
Подыху тваiх барвовых ветразей;
Неяк мне сказалi, быццам марна
Тут чакаць, пакуль заранак ружавее:
Параходы толькі ёсць у век наш хмарны,
Толькi не губляю я надзеi!
Капiтан, твой карабель пазнаю мiгам,
І не трэба апісання словаў,
Хай не будзе ён нi шхунаю, нi брыгам,
А на мачце будзе толькi сцяг пунсовы.