Люстра

Янина Пинчук
Я шукала заўжды
Твой адбітак паўсюдна:
Сярод твараў метро,
У натоўпе шматлюдным...
А пабачыўшы,
Тут жа я страціла розум -
І сапраўдным было
І каханне, і слёзы,
Хоць адбітак – не ты,
Ён бліжэй, мо, да здані,
Але я была ўпартай
У зачараванні...
Ды нішто тут не вечна.
Балюча і пуста –
Бо сягоння разбіта
Чарадзейнае люстра.