Незнаёмка

Янина Пинчук
Незнаёмка...
Не на Неўскім праспекце,
не ў балотах Карэліі
я цябе стрэчу –
у натоўпе шчыльным метро
ў чужым горадзе Менску
скажу “Добры вечар”.
Толькі ты
не глядзі па баках,
не строй экстраверта –
больш у думкі свае паглыбляйся;
так больш верна,
калі ўзнімеш твар,
то пазнаеш адразу –
адно: дачакайся.