***

Янина Пинчук
Сняжынка асела на брыво тваё –
дай зліжу яе,
дзіўную, недарэчную;
дай нефрыт тваіх воч
ператвару ў крыніцу лясную;
дай пагладжу
пяшчотную поўсць вервольфа;
падаруй мне праменне
міжземнаморскае;
вуркоча танкавы рухавік,
нібы котка вялікая;
так і нашыя сэрцы.