***

Янина Пинчук
Водбліскі зыркіх паходяў.
Плюшч па сцяне віецца.
Кранаеш пальцамі ордэн.
Падносіш руку да сэрца.
Трымценне голасу й ружы.
Кроў на тваёй далоні.
Кроў на канцы ляза,
Як снег на тваёй скроні.