Феб

Янина Пинчук
Мой загадкавы Феб...
Аліўкавым маслам
прапахлі далоні,
а скура твая –
Адрыятыкай –
пад мундзірам яе не схаваеш -
ласкавую гэту стыхію....
Бязмэтныя вершы.
Ці павінна быць мэта
У сонечных промняў?..
Адно магу я сказаць
з табой побач -
я не баюся!