Кава генеральская

Янина Пинчук
...Вы прызначыць гатовыя “амерыкана”
Мне таму адно, што акіян
За маімі плячыма шуміць; гэта глупства!
Вы не чуеце, як маё прозвішча
Распускаецца, як бугенвілія?
Гэта ўсё ж не стандартны эспрэса;
Бо ён мае прысмак металічны
І салдацкай конаўкі алавянай,
І майго крыжа каталіцкага –
А яшчэ пацалунак тых родных,
Каго я ніколі не бачыў,
І ласкавае сонца, і горыч;
Вы насыпце з горачкай трошкі,
Кіньце лупінку апельсіна,
І паўлыжачкі цукру,
І мелодыі арый з пласцінкі,
Ну, і зоры з палосамі на небасхіле,
Сыпце простае самае, светлае,
І не так ужо шмат атрымаецца...
Вы галоўнае – правільна думайце.
Толькі каб не астыла.
Духмяна.
Вось каўтніце і думайце цёпла
Пра свае карані і пра шчасце.