Happy end

Янина Пинчук
І для мяне прыйдзе вясна,
Бярэзіна абдыме ўсе палеткі,
І ад кахання любага душа
Буяць пачне ірдзянай жаркай кветкай;
І для мяне раскідваецца сад,
Гай у лагу так ярка зелянее,
А салавей вясну вітае так,
Што сэрца ў захапленні палымнее;
І мне спяваюць звонка ручаі,
Як дыяменты, ўсе бягуць зіхоткі,
Жаніх мяне чакае чарнабровы,
Што вусны мае, нібы мёд салодкі;
Вялікдзень прыйдзе для мяне,
Збяруцца усе родныя ў хату,
І віншаванні цёплыя й віно
Пальюцца шчыра, спорна і заўзята;
Загоюцца ўсе раны, што з вайны,
Нарэшце я знайду здароўе –
Не верачы пасля пякельных дзён,
Што поўніцца свет ціхаю любоўю…