Балючая пара

Янина Пинчук
Вароніна гнядзо
бязладных думак
раструшчана,
раскідана
парывамі эмоцый;
хвалююся, як лужына,
дрыготкай рабізной;
да горла падступілі
надзей маіх пупышкі;
раскусваю –
і небывала горка –
плююся
і сціскаю кулакі,
і хочацца крычаць –
ды сцята я маўчу,
каб сонца не спалохаць.
Балючая пара вясною.