Не дарма

Янина Пинчук
Мы шукаем родных сабе –
Пастаянна, ў няспынным руху,
Нават гутарку пачынаем
З красамоўнага слоўка: “Слухай!”
Нам патрэбны чуласць і водгук,
Адчуваем прагу сугучча;
Дысананс – вось тое, што нас
Гэтак часта гняце і мучыць;
Важна ведаць: “Я - не адзін,
Не пакінутым тут блукаю,
Не дарма працягваю руку,
Не дарма ў смузе гукаю,
Не дарма я гадую кветкі,
Не дарма мая зорка ззяе,
Не дарма запаліў агеньчык –
Бо ён некага сагравае”.