***

Янина Пинчук
Злавесна, ціха чакае
Халоднай дрыгвы абшар.
Кожны, хто не вярнуўся –
Новы балючы шнар.
Плечы ломіць рыштункам,
Міжволі ірвецца ўздых -
Кожны нясе свой цяжар.
Ты – іх нясеш усіх.
Знайсці, рыхтаваць, выхоўваць –
І выпраўляць на смерць.
Не дзіўна, што давялося
За два гады пасівець.
Навекі цяпер у сэрцы
Той край - багняны, лясны...
У ім жа, нібы асколкам –
Гаркавы ўспамін вайны.