***

Янина Пинчук
Паўднёвая кроў
Гартуецца ў снезе;
Холад вучыць жыццю;
Лясы замяняюць стэп,
І робішся асцярожным.
Але сталь маладая гартуецца
Ад полымя, што ў грудзях.
Ніколі агонь той –
Не згасне.