Сцены Рыгi

Янина Пинчук
У сцен Рыгі - не толькі вушы:
Яны маюць і вусны, й вочы,
Горад з тысячай розных твараў
За вандроўнікам пільна сочыць –
З вышыні гмахоў выкшталцоных
Погляд кідаюць свой прарочы
Німфы, музы, багі, героі –
У сутонні, удзень ды ўночы.
І ад позіркаў усюдыісных
Нікуды не сысці, не збочыць...