Сябро ства

LLLLLLLLLL
На кожным чалавеку маска,
Дзе вораг, а дзе сябр – не распазнаць.
Без здрад яно бывае толькі ў казках,
Якія кожны можа ўзгадаць.
Мараль тых казак не знайшлі
Найлепшыя філосафы Зямлі.
Я ж знайшла (яе не патрэбна доўга шукаць):
Вучыцеся, здраднікі ў скуру чужую
Сваю нікчэмнасць апранаць.
Так мала ў сучаснасці сяброў –
Надзейны сябр – шчаслівае здарэнне.
Скажыце, людзі, дзе сумленне?!
Чаму такі нікчэмны той, для каго на ўсё гатоў?!
Каб здраду апісаць, не хопіць сотні слоў,
Яе не кожны перанесці здолен.
Утыкае сябр у спіну нож,
А сэрца разрываецца ад болю.
JJJJJJJJJJ
Але сяброўства – лёсу падарунак.
Надзейны сябр у цяжкі час,
Амаль для кожнага з нас
І дапамога і ратунак.
Так што ж сяброўства – цуд, ці боль?
Няма адказу ў душы маёй.
Разгоніць праўды жыццёвае хмары
Святло маёй нязбытнай мары:
Калі сябр надзейны побач,
Суціхаюць у душы пакуты і трывога.
З ім адна душа, адна дарога.
Сябр – гэта анёл-захавальнік,
Другое  “Я”, далёкі родзіч,
Ад любой бяды ўратавальнік.
У любым выпадку застанецца ён са мною,
Паахвяруе для мяне сабою.
2009


Рецензии