Рецензии на произведение «Таямнiца цытадэлi Улiн-Кiрынар -бел. -фэнтэзi»

Рецензия на «Таямнiца цытадэлi Улiн-Кiрынар -бел. -фэнтэзi» (Артем Стрижак)

Спасибо! Читал с удовольствием и со злостью. Многое можно сказать, да Бог с ним. Одним словом - VALE.

Милена Дудченко   30.06.2018 13:02     Заявить о нарушении
Рецензия на «Таямнiца цытадэлi Улiн-Кiрынар -бел. -фэнтэзi» (Артем Стрижак)

Дзень добры, калега!
Увогуле спадабалася! Залік!

Тое што ніжэй, маё меркаванне і вам не навязваю.

“Дзіўнае месца ўяўляе з сябе Аргінтавая цытадэль” – “ўяўляе з сябе” я б напісаў неяк інакш – “Дзіўным месцам з’яўлялася (ці была) Аргінтавая цытадэль”

“цішыня, як у шматтысячагадовым склепе” – цяжка сабе ўявіць што было “шмат тысяч год” таму. І кольі гэта “шмат тысяч год” - 10-15-20 тысяч год? Таму гэтае словазлучэнне неяк не ўражвае. Тым больш што захад пазнаёміўся з манашаствам не раней як узнікла хрысціянства. Я б лепш напісаў “сярэднявечны склеп” ці “склеп часоў тампліераў” ці “гатычны склеп”

“папросіць мяне аб чым не будзь гідкім” – здаецца памылка “чым-небудзь”, але я б напісаў лепш “аб чымсці гідкім”, “нечым гідкім”

“У жыллі манахаў мяне, як заўсёды, сустрэў Алаф” – я б напісаў “у жытле манахаў”

“павінен ісці, бо бацька мяне зноў пакалаціць” – “пакалоціць”

“тым больш запушчаным ён выглядаў” – я б напісаў “занядбаным ён выглядаў”

“Тут ужо ў многіх месцах вісела непрыбраны павуціна, і паўсюль станавілася ўсё больш і больш пылу.” – “непрыбранае павуцінне”. Сам сказ рэжа вока, я б наісаў прасцей – “паўсюль было шмат павуціння і некранутага пылу”

“Пакой уяўляла сабой прасторнае памяшканне з мармуровай статуяй насупраць уваходу, якая паказвала манаха ў такой жа, як у Алафа мантыі.” – “пакой уяўляў”. Не з першага разу зразумеў аб чым гаворка, таксама напісаў бы прасцей – “насупраць уваходу была статуя манаха ў такой жа мантыі”

“Рукі манаха абапіраліся на прамой меч, упёрты ў зямлю, галаву – пакрываў каптур.” – “прамы меч”. “каптур” – гэта не зусім “капюшон”, гэта галаўны ўбор які закрывае ўсю галаву і пакідае адкрытым толькі твар і завязваецца знізу. У манаха твар быў нябачны, таму я б пакінуў “капюшон”.

“У цэлым, у статуі не было нічога асаблівага” – “у цэлым” я б замяніў на іншае – “наогул”, “увогуле”. Тады ўжо і сказ не гучыць. Лепш – “увогуле гэта была звычайная статуя, нічога асаблівага”

Валерий Ясень   24.06.2017 05:32     Заявить о нарушении
Сам я пачынаў так жа – пісаў па-расейску, потым перакладаў на мову. Падчас перакладу нешта ўдакладнялася, дапрацоўвалася. І ўрэшце прыходзілася правіць і расейскую версію. Па мне так гэта складана трымаць дзве версіі. Потым забіў на ўсё і стаў пісаць толькі на мове. А з практыкай і досьвед прыходзіць.

Валерий Ясень   24.06.2017 05:44   Заявить о нарушении
Вельмі дзякуй за падрабязны аналіз майго твора. Я абавязкова ўлічу Вашы меркаванні, і ўсе памылкі будуць выпраўлены.

Артем Стрижак   24.06.2017 08:52   Заявить о нарушении
можа таксама будзе што сказать канструктыўнае, з боку лепш бачна.
Канечне калі час і жаданне будзе

http://www.proza.ru/2017/06/08/932

Валерий Ясень   28.06.2017 22:14   Заявить о нарушении
Рецензия на «Таямнiца цытадэлi Улiн-Кiрынар -бел. -фэнтэзi» (Артем Стрижак)

О, віншую з дэбютам! Гэта ж, здаецца, ваш першы твор на мове?
Калі ласка, працягвайце, цудоўна атрымліваецца)

Нероли Ултарика   23.06.2017 10:35     Заявить о нарушении
Дзякуй! Сапраўды, на мове першы. Але гэта пакуль што толькі пераклад. Ёсць куды імкнуцца :).

Артем Стрижак   23.06.2017 10:54   Заявить о нарушении
Далучаюся да віншаванняў!

Валерий Ясень   24.06.2017 05:31   Заявить о нарушении