+ + +
У Барнардынскай прысадзе шапочуць пажоўклыя лісці,
Ледзь прыкметны на сцежках бліскучыя скуркі каштанаў,
І вада ў Вялейцы, ад зімна сіней і празрысцей,
Гаманіць з камян;м аб прац;кшых гадах без устану…
…І выходзіць між дрэў, ў пата;мную вечара пору,
Князь апошні Літвы, ў хвалях гаснучых зыбкага свету,
З барадой кучаравай – даспелых каштанаў кал;ру,
Са струс;вым пяром, што як воблык, пад чорным барэтам.
І, суваючысь крокам павольным па сцежынках саду,
Ён усходзе на гору, падходзіць да вежы цаглянай
І, ап;ршысь рукой пад плашчом на злачоную шпаду,
На прыціхшае месца глядзіць аж да самага рана…
І чакае… пакуль не засмуціцца ноч над ракою,
Над вадой пабялеўшай прытуляцца сонныя мары
І ў празрыстай імгле паплывуць лебядзі чарадою,
А над іскрамі росаў праблісне апратка Барбары…
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.