***
Валеры Максімовіч
МАЁЙ ЗЯМЛІ
Зямля мая – мой звонкаспеўны край,
Святая жыватворная крыніца!
Вяртаюся сюды, нібыта ў рай,
Каб ля святых вытокаў памаліцца;
Вачмі лугі аблашчыць і палі,
Падлесак мой, што дружна ў рост пусціўся,
Сцяжынкі тыя, што ў жыццё вялі,
Каб не зблудзіў, са шляху каб не збіўся.
Хачу ўдыхнуць паветра і святла,
Абшарам самавітым наталіцца,
Пацешыцца з буслінага крыла
І з чарадой птушынай парадніцца.
О краю мой – святляны, дарагі,
Прытулак жыццяспеўны, жыццядайны!
Ты лечыш ад самоты і тугі,
Ад нематы і немачы адчайнай.
Табе сыноўскі нізкі мой паклон,
Табе мая бязмежная удзячнасць
За несціханы ў сэрцы перазвон,
Душой адчутую радзімы значнасць.
Я веру, калі стане золка мне
Ад ветру злога, сцюжы і завеі, –
Мая зямля, бы маці, прыхіне
І, як ніхто на свеце, зразумее.
Таму я зноў вяртаюся сюды,
Да родных ніў, да звонкай той крыніцы –
Святой і жыватворнае вады, –
Вячыстай прыгажосцю прычасціцца.
Другие статьи в литературном дневнике:
23.09.2022. ***
14.09.2022. ***
11.09.2022. ***
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь .
Соглашаюсь