Вера БурлакВера Бурлак (Вера Жыбуль, Джэці) – сучасная беларуская паэтка, перакладчыца, музыка. Нарадзілася яна ў 1977 годзе ў Кіеве. У 2001 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта/БДУ/, а ў 2004 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. Даследуе літаратуру для дзяцей, у 2004 годзе выйшла яе манаграфію "Детская поэзия Серебряного века: модернизм". З’яўляецца нязменным рэдактарам часопіса "Вясковыя могілкі". Выдала кнігу вершаў "За здаровы лад жыцця" (2003) пад псеўданімам Джэці, а таксама разам з мужам Віктарам Жыбулем зборнік паэзіі "Забі ў сабе Сакрата!" (2008). Аўтарка і выканаўца ўласных песень, інструменталістка ў музычным гурце "Засралі казарму". В. Бурлак перакладае прозу і паэзію з украінскай, рускай і ўкраінскай моваў. А яе творы перакладаліся на англійскую, нямецкую, польскую, украінскую, чэшскую мовы і нават на эсперанта. Наша пошта: © Copyright: Беларуски Куток, 2010.
Другие статьи в литературном дневнике:
|