З новым 2011 годам, паважаныя сябры!
З новым 2011 годам, паважаныя сябры!
Падаюць сняжынкі - дыяменты-росы...
Паулюк Трус
Падаюць сняжынкі - дыяменты-росы,
Падаюць бялюткі за маім акном...
Расчасалі вішні шоўкавыя косы
І ўранілі долу снегавы вянок.
Дзесьці ў прасторах празвінелі бомы,
Дацвілі пялёсткі нейчае тугі.
І здаецца зноўку - еду я дадому
Пераведаць родных, блізкіх, дарагіх.
Адхінае вечар тонкія мярэжы,
На акне альвасы дагарэлі ў сне,
А ў душы квяцістасць і такая свежасць,
І з вачэй усмешкі сыплюцца на снег.
Зноў зіма паслала снежныя кілімы,
Зажурыла беллю паплавы, лугі,
І прыходзіць радасць у красе маўклівай.
Адплываюць хвілі смутку і тугі.
Хочацца навеяць казкi-таямнiцы
Гукамi мелодый, радасцю без слоў.
I застылi сценi у маёй святлiцы,
Засынаю... Снiцца роднае сяло.
Наша пошта:
belkutok@mail.ru
Другие статьи в литературном дневнике:
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь .
Соглашаюсь