Дзень Незалежнасцi Беларусi

Беларуски Куток: литературный дневник

Дзень Незалежнасцi Беларусi!
Са святам, сябры!


Да свята - два вершы Максiма Багдановiча.


***
Няяркая, маленькая вясёлка
Укруг месяца ледзь бачна зiхацiць;
Яе не кожны нават i прыкмецiць,
Хто у гэты час на неба паглядзiць.
Няяркая, маленькая вясёлка! -
Праз гэта ты i да спадобы мне,
Бо я адну з табою долю маю -
Зiяць ледзь бачна у сiняй вышыне.



Над возерам.


Сонца цiха скацiлася з горкi;
Месяц белы заплаканы свецiць,
Аглядае бахматыя зоркi,
Цягне з возера срэбныя сецi.


У iх русалкi заблуталi косы, -
Рвуць i блутаюць срэбныя нiцi;
Ноч плыве над зямлей, сее росы,
Ноч шапоча русалкам: "Заснiце".


Наша пошта:
belkutok@mail.ru




Другие статьи в литературном дневнике:

  • 03.07.2011. Дзень Незалежнасцi Беларусi