У лістападзе 2021 года ў “Выдавецтве “Беларусь” выйшла новая кніга казак Таццяны Дамаронак “Жыве ўсюды Прыгажосць”, якая прызначана для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Кніга пазнаёміць шаноўнага чытача з кемлівымі птушкамі і іх добрымі сябрамі, сонечнымі праменьчыкамі, з сонечнай дзяўчынкай Залатой Дзьмухаўчынкай, раскажуць, як вучыцца смеласці маленькае кацяня Барсік, і як дзяўчына Восень выратавала ляльку Кацю. А яшчэ цікаўны чытач даведаецца, чым можна парадаваць матулю ў яе восеньскае свята, дзе растуць Каштан і дапытлівы Васілёк, што гэта за цуды жытняга поля і дзе хаваецца смачная бульбачка.
Кожны, хто сустрэнецца з цудоўнай кнігай казак, знойдзе шмат цікавага і пазнавальнага на яе старонках.
Выдатная мастачка Анастасія Балыш зрабіла цудоўныя маляўнічыя ілюстрацыі да гэтай кнігі.
У кнізе 110 старонак, тыраж 800 экз.
Дарагія сябры! Шукайце цікавую кнігу для дзяцей у кнігарнях Беларусі і інтэрнэт-крамах.
Змест кнігі наступны:
ВЯСНА НОВЫМ ДНЁМ КРАСНА
Шчаслівыя гукі
Няхай жыве Сонца!
Вясновае Люстэрка
Зорачкі нябеснага Бэзу
Дзяўчынка Залатая Дзьмухаўчынка
Дубовы гай
Дабрыня і Спачуванне
У КОЖНАГА ЛЕТНЯГА ДНЯ СВАЕ КЛОПАТЫ
Чаму бярозы белыя?
Галасы нашай Зямлі
Наш з табой Сакрэт
Дапытлівы Васілёк
Свята лясных ягад Суніц
Браты Сланечнікі
Цуды жытняга поля
Дзе хаваецца смачная Бульбачка?
Пчолкіна грэчка
Адважны Барсік
ВЯСНА ПРЫГОЖАЯ КВЕТКАМІ, А ВОСЕНЬ – ПУРПУРОВЫМІ ЛІСТАМІ
Залатыя зорачкі Восені
Дзе расце каштан?
Восеньскі падарунак маме
Восеньскі ўбор для лялькі
Крацінае багацце
Бабуліны казкі
Залатыя Верабейкі
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.