Учора 27 ліпеня атрымала ў рэдакцыі "Беларусь" сваю новую кнігу для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту “Казкі бабулі Белай Вароны” і вельмі ўзрадавалася. Бо кніга атымалася вельмі прыгожай, з яркімі малюнкамі Настачкі Балыш. Канешне хочацца і сябе пахваліць, бо ўсе казкі, сабраныя ў кнізе, пра звароў, птушак, хатніх жывёл вясёлыя і займальныя.
Разам з героямі казак юны чытач пагасцюе ў чорнага і белага буслоў, пакажа нашу беларускую зямлю нябеснай зорачцы, паплавае на плытку па рацэ, пазнаёміцца з бабром і яго суседзямі, лясным коцікам і яго сяброўкай кошачкай, жарабятамі, расамахай, сямейкай вераб'ёў, качанят, парасём і кацянём, самастойным сланянём, выкупаецца ў залатым вадаспадзе, апынецца на халоднай зямлі Арктыкі і Антарктыды, у паўночнай тундры і гарачай Індыі.
Усе казачныя героі добрыя, спагадлівыя, вясёлыя, адважныя, дапамагаюць адно аднаму, шчыра кахаюць і ўмеюць сябраваць.
Кожны, хто разгорне гэтую маляўнічую кнігу, знойдзе шмат цікавага, пазнавальнага і цудоўнага на яе старонках. Выдатная мастачка Анастасія Балыш зрабіла цудоўныя маляўнічыя ілюстрацыі да гэтай кнігі.
У кнізе 96 старонак, тыраж 800 экз.
Дарагія сябры! Шукайце цікавую кнігу для дзяцей у кнігарнях Беларусі і інтэрнэт-крамах.
Гэту цікавую кнігу казак для малышоў ужо можна пабачыць у кніжных крамах горада Мінска. Я сама бачыла яе ў цэнтральным кніжным магазіне на вуліцы Камсамольскай, у "Светачы".
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.